Лукашэнка: Без амерыканцаў ва Украіне немагчымая ніякая стабільнасць


ЗША мусяць падключыцца да працэсу ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Такую думку выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю медыяхолдынгу «Bloomberg».

«Больш за ўсё насцярожвае, што да гэтага працэсу не былі падключаныя Злучаныя Штаты Амерыкі. Я лічу, што без амерыканцаў ва Украіне немагчымая ніякая стабільнасць. І сустракаючыся апошнім часам з прадстаўнікамі ЗША, афіцыйнымі прадстаўнікамі, якія ў нас бывалі, я настойліва даводзіў да іх гэты пункт гледжання, заяўляючы пра тое, што не ведаю, чаго хочуць амерыканцы тут, ва Усходняй Еўропе, ва Украіне ў прыватнасці. Але калі амерыканцы хочуць, каб тут быў мір і стабільнасць, яны мусяць неадкладна падключыцца да гэтага працэсу», – цытуе Аляксандра Лукашэнка яго прэс-служба.

Падчас інтэрв’ю кіраўнік краіны адказаў і на некалькі пытанняў асабістага характару.

НМ, belsat.eu, паводле president.gov.by

Стужка навінаў