Лукашэнка: «Беларусам не патрэбны войны, рэвалюцыі, спекуляцыя на правах чалавека»


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём незалежнасці, тэкст віншавання распаўсюдзіла прэс-служба кіраўніка краіны.

«Беларусам не патрэбны ўзрушэнні, войны і рэвалюцыі, спекуляцыя на дэмакратыі і правах чалавека. У нас ёсць вывераныя часам ідэалы і каштоўнасці, і мы нікому не дазволім навязваць іншае», – адзначыў у віншаванні Лукашэнка.

«Сёння з поўным правам можна сцвярджаць: Беларусь XXI стагоддзя – стабільная дзяржава, якая цвёрда ідзе па шляху самастойнага развіцця», – гаворыцца ў віншаванні, што цытуе прэс-служба кіраўніка краіны».

З 1991 году Дзень незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня, калі была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Але пасля ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму ў 1996 годзе, дата была перанесеная на 3 ліпеня – у памяць вызвалення Менску ад фашысцкіх захопнікаў. Шэраг гісторыкаў лічыць, што 3 ліпеня не мае дачынення да набыцця краіны статусу незалежнай.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў