Лукашэнка: Беларусь ганарыцца міліцыянтамі. Дзякуй за подзвіг!


Падчас менскага параду з нагоды 100-гадовага юбілею беларускай міліцыі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў працу беларускіх праваахоўнікаў.

«Тут цэняць сапраўдных прафесіяналаў, якія годна выконваюць свой абавязак. Вы пакліканыя ўвасабляць лепшыя чалавечыя якасці: адказнасць, мужнасць і гатовасць прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну», – сказаў кіраўнік Беларусі.

3 сакавіка з нагоды юбілею Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у святочнай сустрэчы ў менскім Палацы Рэспублікі.

У сваёй прамове кіраўнік Беларусі ўзгадаў «ліхія 90-ыя», «гераізм» міліцыянтаў у першыя гады існавання інстытуту міліцыі ў СССР і папярэдзіў, што «авантураў» у нас будзе.

«Мы як костка ў горле для ўсіх. Свет зварʼяцеў. Яны хочуць, каб мы былі такімі ж як яны. На любыя авантуры ў нас заўсёды будзе адэкватны адказ», – заявіў Лукашэнка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў