Лукашэнка баіцца бунту чыноўнікаў?

video

Чыноўнікі, якія пабывалі за кратамі, чакаюць свайго рэваншу, гаворыць былы пракурор, праваабаронца Алег Волчак.

Аляксандр Лукашэнка вызваляе з турмаў абвінавачаных у карупцыі і дае ім новыя пасады. Ці дапаможа гэта пагасіць іхнае абурэнне?

Алег Волчак называе гэта «каруселлю карупцыянераў», зазначаючы, што гэтыя рашэнні парушаюць закон аб барацьбе з карупцыяй. Ён дадае, што сёння беларускае заканадаўства пабудаванае такім чынам, што пасадзіць можна любога чыноўніка або бізнесмена.

«Сёння вельмі вялікая колькасць незадаволеных чыноўнікаў, якія прайшлі праз турмы. Я казаў, гэта шостая калона, якая чакае свайго рэваншу», – заявіў Алег Волчак у эфіры праграмы «Размова дня» са Святланаю Калінкінай.

Кантралюе Аляксандр Лукашэнка сітуацыю з кадрамі ці ператварыўся ў яе закладніка? Падрабязней пра штрафбаты для чыноўнікаў-карупцыянераў – у поўнай відэаверсіі «Размовы дня».

«Размова дня», якая выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары