Лукашэнка азадачыўся знішчэннем дрэваў: Вы ў сябе ў двары спілуйце векавое дрэва і пасадзіце там дрэва з кукіш


Кіраўнік Беларусь запатрабаваў «спыніць разбой з неабгрунтаваным ушчыльненнем жыллёвай забудовы і высечкай дрэваў у населеных пунктах», паведамляе яго прэс-служба.

Ён адзначыў, што ў СМІ ўсё часцей гавораць аб скандалах звязаных са зносам дрэваў.

«Вы пачынаеце там пілаваць, зносіць незразумела што, араць. Замест таго каб парк недзе закласці або ў парадак прывесці, вы пачынаеце штампаваць жыллё. Месца няма, дзе жыллё будаваць? Абавязкова трэба канфлікт учыніць з насельніцтвам?» – адзначыў Лукашэнка.

І параіў чыноўнікам «самім перасяліцца ў такі дом і жыць там, а побач пабудаваць гмах у 12 паверхаў, каб ваш дом апынуўся ў двары гэтага шматпавярховіка».

Ён адзначыў, што даручыў Службе бяспекі высветліць акалічнасці вырубкі дрэваў у раёне МТЗ і атрымаў нечаканае тлумачэнне.

«Адказ (начальнікі менскія, можа быць, і Шорац там за імі стаіць): прэзідэнт на Менскі трактарны завод ездзіць не па гэтай вуліцы, а па іншай, гэтую вуліцу нельга чапаць – Служба бяспекі забараніла», – прывёў прыклад Лукашэнка.

«Слухайце, я на Менскім трактарным заводзе бываю адзін раз у два-тры гады, а то і ў пяць. Пры чым тая вуліца за кіламетр-два ад Менскага трактарнага заводу? Я і бачыць яе ніколі не бачыў! Вы што, мяне спецыяльна перад насельніцтвам падставіць хочаце?» – абурыўся ён.

«І потым, вы саджалі гэтыя дрэвы, каб іх пілаваць? Кожны чалавек імкнецца выйсці, каб настрой у яго быў, на дрэвы гэтыя паглядзець. Не, усё пілуем. Мы маўляў, новыя пасадзім недзе. Гэта вы ў сябе ў двары спілуйце векавое дрэва і пасадзіце там дрэва з кукіш, і якая будзе ад гэтага карысць … трэба спыніць гэты разбой!», – запатрабаваў ён.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў