Лукашэнка: Апошні рубель варта выдаткаваць на бяспеку нашага народа


Паводле кіраўніка Беларусі народ не даруе, калі ўлады не забяспечаць людзей бяспечным жыццём і суверэнітэт краіны.

Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Савету бяспекі па пытанні разгляду Ваеннай дактрыны Беларусі.

«У любога народа, тым больш нашага, беларускага, да ўлады заўсёды былі і ёсць прэтэнзіі: і кошты высокія, і мяса, малака мала ці шмат, і шмоткі не такія, як імпартныя, і заробак, і пенсіі невысокія, платы паламаліся, дахі прадзіравіліся, снег не прыбралі ўлады з вуліц, машыны не ачысцілі своечасова і г.д. І з цягам часу гэтыя прэтэнзіі сыдуць, яны проста забудуцца, альбо народ, як гэта заўсёды бывае, даруе ўладам. Але не даруе аднаго – калі мы яму не забяспечым бяспеку і абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны. Вось тады ні шмоткі, ні мяса, ні малако – нічога не трэба будзе, калі не будзе кавалка зямлі, на якім будуць жыць нашы дзеці і ўнукі. Таму, калі застанецца апошні рубель у бюджэце або кішэні дзяржаўным, то выдаткаваць яго варта на бяспеку нашага народа, на бяспечнае жыццё народа. Гэта галоўнае».

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў Украіну.

«Спытайце сёння ў любога ўкраінца, які пражывае там, не толькі ў Данецку, Данбасе, Луганску: што для іх галоўнае. Бо ў іх і жыцця ж фактычна няма, з пункту гледжання нашага народа. Там ніхто ўжо не кажа пра кошты, мяса, валюту, курс і г.д. Там усе мараць пра тое, каб ад іх усе адчапіліся і ў краіне была нармальная сітуацыя, каб быў мір. Усё астатняе, як кажуць украінцы, мы знойдзем самі, сваёй працай».

«Таму, чаго б нам ні каштавала гэта, нам трэба захаваць мір на нашай зямлі, забяспечыўшы бяспечную жыццё нашага народа і абараніўшы той кавалак зямлі, які дастаўся нам у спадчыну».

ДР, belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў