Лукашэнка: амерыканцы і еўрапейцы не пачыналі вайну ва Украіне


Але дровы ў полымя канфлікту Захад усё ж падкідваў, заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з працаўнікамі Менскага вытворчага гарбарнага аб’яднання ў Гатава.

Вайна ва Украіне не выгадная Расеі заявіў палітык і прыгадаў перыяд інфармацыйных войнаў супраць Беларусі. З кім менавіта ваявала нашая краіна Аляксандр Лукашэнка не ўдакладніў (летась тэлекампанія «НТВ» выпусціла ў эфір серыю фільмаў «Хросны бацька», прысвечаных сям’і Лукашэнкі – belsat.eu).

Апроч таго палітык заўважыў, што будзе спрабаваць «уціхамірыць» сітуацыю ва Украіне і паабяцаў, што ў Беларусі ўсё будзе спакойна. «Калі ў нас з эканомікай усё будзе нармальна, калі людзі будуць займацца сваёй справай, тады і ў краіне будзе мір».

Паводле кіраўніка Беларусі «глыбінныя прычыны канфлікту ва Украіне – не амерыканцы і не еўрапейцы. …Гэта карупцыя, распад улады, бандытызм. Калі (Захад – belsat.eu) убачыў, што ў цэнтры Еўропы разгараецца канфлікт, тады пачалі падкідваць дровы», – заявіў Лукашэнка.

Некалькі дзён таму кіраўнік Беларусі заявіў, што: «Амерыканцы хочуць нашымі рукамі перабіць нашых людзей».

ЮВ, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары