Лукашэнка адхіліў ад пасадаў кіраўнікоў ААЦ


Лукашэнка ўзнагароджвае кіраўніка ААЦ Шпягуна. Архіўны здымак

Кіраўнік краіны да заканчэння расследавання адхіліў ад пасадаў кіраўніцтва Аператыўна-аналітычнага цэнтру.

Пра гэта стала вядома па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі сілавых структураў.

Кіраўнік Беларусі разгледзеў шэраг крымінальных справаў, якія знаходзяцца на ягоным кантролі. Акрамя таго, разгледзеў аператыўна-следчыя матэрыялы ў дачыненні да працы кіраўнікоў рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў, а таксама супрацьпраўных дзеянняў асобных супрацоўнікаў праваахоўных органаў і сілавых структураў.

«Сёння я хацеў бы пагаварыць і абмеркаваць у гэтым складзе праблемы асобных правапарушэнняў у нашай краіне. У тым ліку і на самым высокім узроўні, у тым ліку звязаных з карупцыйнымі праявамі. І, перш чым прымаць нейкія рашэнні, я хацеў бы пачуць пра гэтыя праблемы і адказы на пытанні, датычныя гэтых праблем, з боку нават некаторых прысутных тут. Я проста абяцаў у свой час, што ў такім складзе мы сустрэнемся, каб не было рознага роду пагалосак і выдумак. І, яшчэ раз падкрэсліваю, перш чым прымаць рашэнне, я гатовы выслухаць пазіцыю, калі трэба, кожнага », – сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду.

Пазней ён прыняў кадравыя рашэнні, у тым ліку датычныя Аператыўна-аналітычнага цэнтра. У сувязі з прэтэнзіяй да працы ведамства з боку камісіі, якая вывучала дзейнасць ААЦ, Аляксандр Лукашэнка вырашыў адхіліць ад займаных пасадаў кіраўнікоў Аператыўна-аналітычнага цэнтру і некаторых супрацоўнікаў да заканчэння расследавання фактаў, атрыманых кіраўніком Беларусі. Сярод іншых адхілены ад пасады і кіраўнік ААЦ Сяргей Шпягун.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак з сайту кіраўніка Беларусі

Стужка навінаў