Лукашэнка абяцаў адправіць Воўка ў турму. Але зрабіў сваім памочнікам


Аляксандр Лукашэнка прызначыў былога міністра прамысловасці Беларусі Віталя Воўка памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Віцебскай вобласці.

Нагадаем, 13 жніўня 2018 года падчас візіту ў Воршу Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў тагачаснага міністра прамысловасці Віталя Воўка. «У яго выбар адзін: або турма, або сюды (на Аршанскі інструментальны завод – belsat.eu), – публічна пра гэта кажу», – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка паабяцаў адправіць Воўка працаваць на Аршанскі інструментальны завод ужо заўтра, то бок 14 жніўня. 16 жніўня Воўк быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра прамысловасці. Аднак у Воршу ён так і не паехаў.

Міністэрства прамысловасці Воўк узначальваў са снежня 2014 года. Раней тры гады працаваў генеральным дырэктарам «Менскага заводу колавых цягачоў».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў