Лукашэнка абяцае новую лібералізацыю візавага рэжыму


Аляксандр Лукашэнка 11 студзеня заявіў, што працу па спрашчэнні ўезду замежнікаў у Беларусь неабходна працягваць.

«Сёння кожны можа выбраць адпачынак у нашай краіне на свой густ і атрымаць якасныя паслугі. Цікавасць да Беларусі ўзрастае. У сувязі з гэтым намі прыняты шэраг нарматыўных актаў, якія спрашчаюць уезд у краіну. Аднак работу ў гэтым напрамку нам варта працягваць», – заявіў ён.

Лукашэнка адзначыў: трэба дамагчыся таго, каб турыст без доўгіх роздумаў купіў квіток у Беларусь і паехаў, ведаючы, што праблемаў з перасячэннем мяжы ў яго не будзе.

У той жа час Лукашэнка заклікаў не забываць аб тэрарыстычнай пагрозе і уцекачах. «Бяспека – перш за ўсё, ніякімі грашыма ад турызму гэта не кампенсуецца», – заявіў ён.

«Нам неабходна дэталёва разгледзець усе аспекты спрашчэння візавага рэжыму з улікам сусветных тэндэнцый і прыняць абсалютна аптымальныя і ўзважаныя рашэнні ў інтарэсах Беларусі і, натуральна, нашых суседзяў. Мы не павінны ні ў якім разе ствараць праблем усім дзяржавам па перыметры Беларусі», – дадаў Лукашэнка.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў