Лукашэнка абураецца: «Апрануць кайданкі на вінаватых у падаражэнні ЖКГ»

video

Кіраўнік краіны прапануе «пасадзіць» дзясятак-другі чалавек, каб камунальныя тарыфы «усталі на сваё месца».

«Апраніце кайданкі тым, хто не выканаў даведзеныя па маім даручэнні тарыфы. Апраніце і публічна пасадзіце дзясятак-другі чалавек. Усё стане на свае месцы. Тут павінен быць спіс, хто гэтую «балду» прыдумаў. Хопіць з імі жартаваць. Мы тут нешта лічым, плануем, а яны робяць усё па-свойму», – такімі метадамі Аляксандр Лукашэнка патрабуе спыніць імклівае падаражэнне жыровак.

Заява была зробленая кіраўніком Беларусі пасля таго, як ён праслухаў даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе.

Азнаёміўшыся з цяперашнімі камунальнымі тарыфамі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад старшыні КДК, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і прэмʼера, пералічыць іх. Даў на гэта час да 1 сакавіка.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары