«Лука ох**л!» Анархісты ў Кіеве зладзілі акцыю салідарнасці


Каля амбасады Беларусі ў Кіеве мясцовыя анархісты зладзілі акцыю салідарнасці са сваймі беларускімі паплечнікамі. Яны павесілі на плоце банер з непрыстойным надпісам.

«Прычынаю акцыі сталася агонія рэжыму, якая суправаджаецца рэпрэсіямі, прэвентыўнымі затрыманнямі і асуджэннем актывістаў паводле сфабрыкаваных справаў», – паведамляе сайт «Анархічнага чорнага крыжа».

На плоце абмасады таксама вывесілі партрэты зняволеных анархістаў. Удзельнікі акцыі выкрыквалі лозунгі «Смерць Лукашэнку!», «Свабоду анархістам!», «Свабода. Роўнасць. Братэрства». Потым кінулі да ўваходу дымавую шашку.

МЛ, belsat.eu

Фота abc-belarus.org

Стужка навінаў