Луганскі сепаратыст на мянушку Прывід: Піражкоў напякла і сядзі дома крыжыкам вышывай


Першы народны суд Наваросіі прапанаваў падумаць пра духоўнасць і прагаласаваў за расстрэл мужчыны, які нібыта згвалціў 13-гадовую дзяўчынку.

Аляксей Мазгавы, ён жа Прывід, паабяцаў арыштоўваць усіх жанчын, якія ходзяць па клубах і кафэ: «Надышоў час успомніць, што вы рускія. Прыйшоў час падумаць пра духоўнасць», – заявіў ён падчас сустрэчы з жыхарамі Луганску, якія прыйшлі на г. зв. першы народны суд Наваросіі.

Падчас судовага «паседжання» было прынята рашэнне расстраляць маладога чалавека, які згвалціў 13-гадовую жыхарку Луганску.

Цалкам відэа можна паглядзець тут.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў