Такую заяву зрабіла віцэ-прэзідэнт авіякампаніі Хайке Бірленбах.
Цяпер некаторыя пілоты лоўкосцеру адмаўляюцца ад палётаў. Паводле прэс-сакратара Lufthansa Флорыяна Грэнздоэфера, яны тлумачаць гэта асабістымі прычынамі. Уладальнік авіякампаніі заявіў, што адмова вынікае з глыбокага стрэсу, звязанага з катастрофай.
Пасажырам, якія не хочуць ляцець Germanwings, прапануюць рэзервацыі на іншыя авіякампаніі і рэйсы Lufthansa, квіткі на цягнікі альбо пражыванне ў гатэлі ў экстраных выпадках.
Паводле кіраўніка Lufthansa Карстэна Спора, аэробус A320 быў у выдатным стане і рамонт самалёту, які адбыўся папярэдняга дня, не быў звязаны з прычынай аварыі.
Сёння пачынаецца аналіз запісу адной з чорных скрыняў, якую знайшлі на месцы катастрофы. Бартавы самапісец пашкоджаны, але з яго можна атрымаць дадзеныя, заяаіў сёння раніцай кіраўнік французскага МУС.
Раней улады Нямеччыны паведамілі пра адсутнасць доказаў тэракту на борце летака.
Лайнер авіякампаніі Germanwings ляцеў з Барсэлоны ў Дусэльдорф. Самалёт пацярпеў крушэнне ў французскіх Альпах. Загінулі ўсе: 144 пасажыры і 6 членаў экіпажа, у тым ліку 16 школьнікаў.
ДР, belsat.eu