«Луч» выпусціў лімітаваную партыю гадзіннікаў да Дня Перамогі


Менскі гадзіннікавы завод выпусціў гадзіннік стылізаваны пад мадэль 30-40-х гадоў, якія выпускаліся ў СССР.

На цыферблаце новай мадэлі – чырвоная зорка і надпіс «Зроблена ў Беларусі. Кварц». На адваротным баку – стылізацыя пад медаль «За адвагу», якой узнагароджваліся за асабістую мужнасць і пры абароне Айчыны і выкананні вайсковага абавязку.

У гадзінніку стаіць японскі механізм «Miyota». Папружка выкананая з натуральнай скуры. Кошт – амаль Br 1,5 млн.[/vc_column_text][vc_single_image image=”184312″ img_size=”large”][vc_single_image image=”184316″ img_size=”large”][vc_single_image image=”184326″ img_size=”large”][vc_column_text]Напрыканцы 80-х ЦК КПСС замовіў на менскім заводзе «Луч» партыю гадзіннікаў «Perestroyka», якія паводле задумы павінны былі папулярызаваць рэформы Міхаіла Гарбачова.[/vc_column_text][vc_single_image image=”184401″ img_size=”large”][vc_column_text]У першай палове 90-х завод актыўна выпускаў гадзіннікі з Пагоняй.[/vc_column_text][vc_single_image image=”184397″ img_size=”large”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле marketing.by

Стужка навінаў