LOT будзе часцей лятаць у Беларусь


З 29 кастрычніка польская авіякампанія павялічвае колькасць рэйсаў Варшава-Менск-Варшава да 12.

З восені дадатковыя рэйсы будуць ажыццяўляцца па серадах. Калі запоўненасць летакоў будзе задавальняючай, то з 2018 года «Belavia» плануе арганізацыю 14 рэйсаў цягам тыдня (2 рэйсы штодня).

Цяпер LOT і «Belavia» вядуць перамовы аб магчымым адкрыцці рэйсаў у беларускія абласныя цэнтры. Перавозчыкам мае быць польская авіякампанія, а «Belavia» будзе дапамагаць прадаваць білеты на гэтыя рэйсы, паведамілі Belsat.eu у беларускай авіякампаніі.

«LOT зацікаўлены ў развіцці пасажыраперавозак паміж Варшаваю і рэгіянальнымі аэрапортамі Беларусі, але гэтае развіццё залежыць ад рашэння кіраўніцтва авіякампаніяў абодвух краінаў і дамоўленасцяў паміж LOT і “Belavia”», – пракаментаваў польска-беларускія рэгіянальныя авіяперавозкі LOT.

ЮВ, cez, belsat.eu

Стужка навінаў