Лоеўскі міліцыянт падарыў сіраце свой мабільны тэлефон


Ідэя ўзнікла падчас гутаркі з прыёмнымі бацькамі аднаго з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Як распавядае начальнік Лоеўскага РАУС Уладзімір Бухаўцоў, ён аддаў мабільнік, якім не карыстаўся ўжо год.

«Даведаўся, што тэлефоны ёсць не ва ўсіх выхаванцаў. Цяпер гэта даўно не раскоша, а практычна прадмет першай неабходнасці», – цытуе міліцыянта «СБ».

Першы тэлефон атрымала выхаванка Вольга. Яна займаецца дзюдо, прадстаўляе раён на спаборніцтвах, збіраецца стаць настаўніцай фізкультуры.

Цяпер праваахоўнікі заклікаюць іншых паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі з мэтай дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў абзавесціся мабільнай сувяззю.

Таксама міліцыянт рыхтуе зварот да аператараў мабільнай сувязі з прапановай увесці льготны тарыф для выхаванцаў дзіцячых дамоў.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў