ЛНР заплаціла Украіне за ваду


Самаабвешчаная Луганская народная рэспубліка перадала ўкраінскаму боку грошы для пагашэння запазычанасці за водазабеспячэнне падкантрольнай прарасейскай адміністрацыі часткі Луганскай вобласці.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы місіі АБСЕ за 8 чэрвеня. ЛНР сплаціла толькі частку запазычанасці.

Аплата водазабеспячэння акупаваных тэрыторый неаднаразова абмяркоўвалася на перамовах трохбаковай кантактнай групы ў Менску, паведамляе novosti.dn.ua.

Перадача грашовых сродкаў «з непадкантрольных ураду тэрыторый» адбывалася пры ўдзеле місіі АБСЕ, гаворыцца ў справаздачы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў