ЛНР пераходзіць на расейскі рубель


З 1-га верасня заробкі і пенсіі ў «Луганскай народнай рэспубліцы» будуць налічваць у расейскіх рублях.

Пенсіі ў расейскай валюце ўжо выплачваліся на падкантрольных сепаратыстам тэрыторыях, але тады выплаты прывязваліся да ўкраінскай грыўні. Цяпер жа расейскі рубель будзе асноўнай валютай – так 18 жніўня вырашыла кіраўніцтва ЛНР.

У жніўні доля расейскага рубля на валютным рынку самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» склала 85 %, паведамляе выданне «РИА Новости».

Раёны Луганскай вобласці, што знаходзяцца пад кантролем сепаратыстаў, перабываюць у эканамічным заняпадзе. Пра гэта сведчаць і дадзеныя, апублікаваныя самім кіраўніцтвам ЛНР: на дадзены момант колькасць шахцёраў у самаабвешчанай рэспубліцы складае 3 тысячы чалавек. У студзеня 2014 года тут было зарэгістравана каля 63 тысяч шахцёраў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў