ЛНР і ДНР рыхтуюцца да выбараў


2 лістапада ў самаабвешчаных рэспубліках на ўсходзе Украіны будуць абіраць «прэзідэнтаў» і «парламенты».

На пасаду кіраўніка «Данецкай Народнай Рэспублікі» прэтэндуюць:

  • Аляксандр Захарчанка, прэм’ер-міністр ДНР;
  • Юрый Сіваканенка, ветэран «Беркуту»;
  • Аляксандр Кофман, дэпутат народнага сходу Навароссіі.

На пасаду кіраўніка «Луганскай Народнай Рэспублікі» прэтэндуюць:

  • Ігар Платніцкі, кіраўнік ЛНР;
  • Алег Акімаў, лідар Федэрацыі прафсаюзаў;
  • Ларыса Айрапецян, міністр аховы здароўя ЛНР;
  • Віктар Пеннэр, прадпрымальнік.

Галасаванне онлайн

Цэнтральная выбарчая камісія ДНР прапануе патэнцыйным выбарцам прыняць удзел у галасаванні ў рэжыме онлайн, праўда, зрабіць гэта можна было да 31 кастрычніка, – паведамляецца на сайце ЦВК самаабвешчанай рэспублікі. Тым, хто апынуўся на тэрыторыі ЛНР такой раскошы нават не прапанавалі.

Выбары ў сепаратысцкія парламенты

У іх прымаюць удзел пяць грамадскіх арганізацыяў:

  • «Свободный Донбасс»;
  • «Донецкая Республика»;
  • «Мир Луганщине»;
  • «Луганский экономический союз»;
  • «Народный союз».

Хто можа прызнаць гэтыя выбары?

Безумоўна, Расея. Сёлета міністр замежных спраў РФ заўважыў, што гэтыя выбары з’яўляюцца адным з галоўных палажэнняў менскага пагаднення. У якім, варта адзначыць, няма ні слова пра легітымізацыю або выбары выканаўчай ці заканадаўчай улады ў ЛНР і ДНР. Увесь астатні свет наўрад ці прызнае гэтую буфанаду. Самаабвешчаныя рэспублікі не пагадзіліся на правядзенне мясцовых выбараў паводле ўкраінскага заканадаўства і цалкам праігнаравалі прапановы Кіева наконт пашырэння паўнамоцтваў мясцовай улады на Данбасе

Агітацыйная кампанія: «Усе свае»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў