Ліванская армія заключыла перамірʼе з «Ісламскай дзяржавай»


Армія Лівана, якая праводзіць ваенную аперацыю супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» на паўночным усходзе краіны на мяжы з Сірыяй, у нядзелю абвясціла аб спыненні агню. 

Паведамляецца, што перамірʼе заключана для таго, каб правесці перамовы наконт лёсу ліванскіх салдат, якія знаходзяцца ў палоне тэрарыстаў (раней гаворка ішла пра 9 ліванскіх вайскоўцаў).

Ліванская армія вядзе барацьбу з ісламскімі баевікамі ў іх апошняга плацдарма, недалёка ад гораду Рас-Баальбек. Адначасова ў аперацыі супраць «Ісламскай дзяржавы» прымае ўдзел групоўка «Хезбала».

КА, belsat.eu; паводле Reuters, фота Ali Hashisho

Стужка навінаў