Ліўні ў Японіі: некалькі дзясяткаў чалавек зніклі без вестак


Праз моцныя ліўні ў Японіі загінула каля 50 чалавек. Пра гэта паведамляе агенцыя Kyodo.

Дакладная колькасць зніклых без вестак невядомая, раней паведамлялася пра 44 чалавекі.

Ратаўнікі эвакуююць людзей у адмыслова створаныя цэнтры, ёсць пагроза падтапленняў і апоўзняў. Урад стварыў экстраны штаб па зборы інфармацыі і каардынацыі дзеянняў па ліквідацыі наступстваў стыхіі. Ратаўнікі разам з вайскоўцамі праводзяць пошукавыя аперацыі.

Ліўні пачаліся праз тайфун «Прапірун», які стварыў зону нізкага ціску над Японскім морам.

ГА, belsat.eu. Фота: REUTERS / FORUM

Стужка навінаў