Літва заканчвае будаваць плот на мяжы з Расеяй


Сёння пасля больш чым паўгадавых працаў завершаць будаўніцтва абароннай загароды ўздоўж мяжы Літвы ды Расеі.

Плот узводзіўся на ўчастках, дзе мяжа паміж Літвой і Расеяй (Калінінградская вобласць) праходзіць па сушы, за выключэннем некалькіх участкаў каля ручаёў. Яго агульная працягласць складае 40 кіламетраў.

На ўсёй працягласці мяжы, якая праходзіць па Нёмне (прыкладна 109 кіламетраў), крыху раней літоўскія памежнікі абсталявалі сістэмы назірання за мяжой.

Загароду на мяжу з Расеяй Літва ўзводзіць перадусім для спынення кантрабанды і абароны ад нелегальнай міграцыі.

Узвядзенне плоту пачалося ў чэрвені, працы каштавалі больш чым мільён еўраў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt, фотаздымак flickr.com

Стужка навінаў