Літва стварыла «Спіс Саўчанкі» і забараніла ўезд 46 фігурантам справы


Літва забараніла ўезд 46 асобам, звязаных з крымінальным пераследам асуджаных у Расеі ўкраінцаў Надзеі Саўчанка, Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанка. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Канкрэтна гаворка ідзе пра расейскіх суддзяў, пракурораў, якія наўпрост удзельнічалі ў справе гэтых людзей», – расказаў прэмʼер-міністр Літвы Лінас Лінкявічус.

Таксама ў спіс трапілі «некаторыя іншыя дзеячы» з ДНР і ЛНР.

Літва – першая краіна ЕЗ, якая склала такі спіс. Лінкявічус спадзяецца, што крок Вільнюсу заахвоціць іншыя краіны кіравацца іх прыкладам. Літва і яшчэ 4 краіны абʼяднанай Еўропы прадставілі гэтую ідэю вярхоўнаму прадстаўніку ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Фэдэрыке Магерыні.

«Саўчанка – актуальнае пытанне, асабліва, калі пагоршыўся яе стан здароўя», – сказаў Лінкявічус, піша delfi.lt.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў