Літва можа далучыцца да палітычных санкцыяў супраць Расеі


У Сейме краіны разглядаецца літоўская версія вядомага «закону Магніцкага», паводле якога некаторым асобам могуць нават на 5 гадоў забараніць уезд у Літву. Спіс прозвішчаў з санкцыйнага спісу Вільня агалошваць не плануе.

Трапіць пад палітычныя санкцыі могуць, перадусім, расейскія дзяржслужбоўцы, якіх падазраюць у карупцыі, адмыванні грошаў і парушэнні правоў чалавека. Апроч нацыянальнай базы, такія асобы трапяць у санкцыйны спіс Еўразвяза, у прыватнасці ў спіс Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.

Адзін з ініцыятараў законапраекта, лідар кансерватараў Габрыэлюс Ландсбергіс паведаміў, што закон падрыхтаваны з улікам справы аб раскрыцці махінацыяў расейскіх чыноўнікаў, звесткі сталі вядомыя дзякуючы працы юрыста Сяргея Магніцкага.

Закон імя Магніцкага, у 2012 годзе прынялі ў ЗША. Вашынгтон увёў санкцыі ў дачыненні расейскіх чыноўнікаў якіх вінавацяць у карупцыі і парушэнні правоў чалавека. ЗША забаранілі выдаваць ім візы і замарозілі актывы, цяпер у гэтым спісе больш за 60 асобаў, перадусім суддзі і супрацоўнікі сілавых структураў.

belsat.eu

 

Стужка навінаў