Літва абвінаваціла Беларусь у парушэнні паветранай прасторы


Мінабароны Літвы заяўляе, што беларускі цывільны самалёт «Ан-2» парушыў паветраную прастору літоўскай дзяржавы.

Інцыдэнт адбыўся ў сераду. Самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Літвы ў 14.03-14.07 і ў 14.14-14.17. Парушэнне зафіксавана сродкамі назірання за паветранай прасторай ВПС Літвы і візуальна.

У сувязі з незаконным перасячэннем дзяржаўнай мяжы Служба аховы дзяржмяжы Літвы пачала дасудовае расследаванне. У сувязі з інцыдэнтам у чацвер будзе ўручана нота часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве, паведамляе DELFI.

У Міністэрстве транспарту і камунікацыяў Беларусі заявілі, што пакуль не атрымалі афіцыйную інфармацыю аб інцыдэнце з АН-2 на мяжы з Літвой.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў