Літоўскія памежнікі рыхтуюцца да наплыву ўцекачоў з боку Беларусі


12 і 13 красавіка на мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі арганізуюць тактычныя вучэнні па затрыманню нелегальных мігрантаў.

Падчас вучэнняў памежнікі ў рэальных умовах будуць імітаваць затрыманне вялікай групы парушальнікаў. Паводле легенды, пасля закрыцця так званага «Балканскага калідора» нелегальныя мігранты сталі шукаць альтэрнатыўныя шляхі, і ўсё часцей будуць выбіраць маршрут праз Турцыю ва Украіну, адтуль – у Беларусь, а потым – праз Літву ў Заходнюю Еўропу і Скандынавію.

Больш за ўсё парушэнняў адзначаецца на ўчастку мяжы з Беларуссю, які ахоўвае Ігналінскі атрад. Паводле крымінальнай выведкі, адзначаецца зацікаўленасць злачынных груповак у перавозцы нелегальных мігрантаў, а сярод працаўнікоў Службы аховы дзяржаўнай мяжы бываюць выпадкі карупцыі.

ДР, belsat.eu паводле ru.delfi.lt

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары