Літоўскія мытнікі затрымалі беларуса з кантрабанднымі цыгарэтамі на € 1 млн


Літоўцы затрымалі беларускага кіроўцу недалёка ад гораду Панявежыс. Цяжкавік DAF ехаў з Латвіі. На падʼездзе да гораду яго паспрабавалі спыніць для праверкі. Аднак кіроўца не падпарадкаваўся патрабаванням і за ім прышлося гнацца. Праз 6 кіламетраў цяжкавік заблакавалі.

Адна асоба, якая знаходзілася ў кабіне, выскачыла і схавалася. Другога чалавека – кіроўцу – мытнікі затрымалі. Ім апынуўся грамадзянін Беларусі.

Згодна з дакументамі кіроўцы, ён нібыта вёз з Расеі ў Партугалію груз з каўчукам. Аднак замест каўчуку паўпрычэп быў запоўнены цыгарэтамі, якія нават не былі замаскаваныя.

Усяго мытнікі выявілі 400 тысяч пачкаў цыгарэт «American Legend» без бандэроляў. Кошт нелегальнага грузу з абавязковымі да выплаты падаткамі складае € 964 тыс.

Цыгарэты гэтай маркі затрымліваюць у Літве ўпершыню. «American Legend» вырабляюцца ў Грэцыі, аднак ёсць падазрэнні, што гэта можа быць падробка.

Чытайце таксама >>> У Польшчы затрымалі беларуса з цыгарэтамі амаль на $ 1,4 мільёны

Беларус схаваў на сваім целе 200 пачак цыгарэтаў і хацеў правезці іх у Літву

ДР, belsat.eu паводле interfax.by

Стужка навінаў