Літоўскія мытнікі паказалі, як цыгарэты з Беларусі нелегальна трапляюць у Еўразвяз


Супрацоўнікі Крымінальнай мытнай службы Літвы затрымалі на чыгуначнай станцыі «Вільня» 600 скрыняў кантрабандных цыгарэтаў. Груз ехаў з Беларусі і быў задэклараваны як дошкі.

Пры праверцы высветлілася, што ў драўнянастружкавых плітах былі выразаныя схованкі, гэтак званыя «труны», у якіх і былі схаваныя цыгарэты.

Відэа ўскрыцця «трунаў», якое адбылося яшчэ 29 траўня, мытнікі апублікавалі ў пятніцу на афіцыйнай старонцы ведамства ў «Фэйсбуку».

ДД

Стужка навінаў