Літоўскія кіроўцы ваююць з фотарадарамі: збіваюць, абстрэльваюць ды падпальваюць


Фотарадары на дарогах выклікаюць агрэсію не толькі ў беларускіх кіроўцаў.

Дырэктар прадпрыемства «Fima» Рокас Шлякіс распавёў, як літоўскія ліхачы спрабуюць «нейтралізаваць» фотарадарыFima» вырабляе такія прыстасаванні).

«Былі выпадкі, калі ў пасты кантролю хуткасці стралялі баявымі патронамі, неаднаразова падпальвалі, кралі, нават падрывалі. Часцей за ўсё шкло фотакамераў зафарбоўваюць, выбіваюць. Зафіксаваны выпадак, калі ноччу прыехала аўта ды ўцягнула фоткамеру», – заявіў Рокас Шлякіс.

У Беларусі таксама фіксаваліся спробы сапсуць фотарадары. Два жыхары Магілёва ў пачатку мінулага года за такі ўчынак атрымалі па 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

НМ, belsat.eu, паводле Ru.delfi.lt

Стужка навінаў