Літоўскія кансерватары: Прэмʼер здрадзіў з Лукашэнкам


Фота: vk.com/bel.atom

Прэзідыум фракцыі кансерватыўнай партыі «Саюз Айчыны» – Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (СА-ЛХД) патрабуе спыніць беларуска-літоўскі дыялог па Астравецкай АЭС.

«Будаўніцтва ядравага монстра трэба спыніць», – цытуюць naviny.by заяву літоўскіх палітыкаў.

Прадстаўнікі літоўскай парламенцкай апазіцыі мяркуюць, што ўрад здраджвае жыхарам Літвы. Паводле іх, урадавая кааліцыя, якую ўзначальвае сацыял-дэмакрат Буткявічус (літоўскі прэм’ер), ужо змірылася з будаўніцтвам Астравецкай АЭС. Пра гэта, нібыта, сведчыць дыялог з Беларуссю, «якая ігнаруе міжнародныя канвенцыі, што рэгулююць атамную энергетыку і прынцыпы добрасуседства».

Афіцыйныя кансультацыі Літвы з Беларуссю з нагоды Астравецкай АЭС у Вільні, літоўскія кансерватары назвалі здрадніцкімі.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў