Літоўскія дыпламаты і журналісты адмовіліся наведаць будоўлю БелАЭС


Прадстаўнікі літоўскай амбасады спачатку пацвердзілі свой удзел у паездцы на будоўлю БелАЭС, арганізаванай МЗС Беларусі, але ў апошні момант адмовіліся. Не паехалі на будоўлю і журналісты літоўскага інфармацыйнага агенцтва, хаця былі акрэдытаваныя.

Пра гэта падчас распавёў журналістам падчас наведвання БелАЭС начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітры Мірончык, паведамляе БелТА.

«Але мы гатовыя і сёння, і ў далейшым прадстаўляць усю неабходную інфармацыю нашым суседзям і іншым краінам, якім гэта цікава», – дадаў Мірончык.

Ён падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да дыялогу на экспертным узроўні.

«Калі будзе весціся кампетэнтны дыялог менавіта на экспертным узроўні, то яго вынік будзе адназначна на карысць нашага праекту і яго далейшай рэалізацыі», – сказаў прадстаўнік МЗС.

Паездка на будоўлю БелАЭС была арганізаваная на запыт шэрагу амбасадараў. 26 траўня Астравец наведалі дыпламаты з Украіны, Вялікабрытаніі, Швецыі, Нямеччыны, Сербіі ды іншых краін.

Дэлегацыя дэпутатаў Еўрапарламенту на будоўлю патрапіць не змагла – раней беларускі бок адмовіў ім у візах.

Афіцыйная Вільня неаднаразова выказвала сваю заклапочанасць будоўляй атамнай электрастанцыі ў Астраўцы – усяго ў 50 кіламетрах ад літоўскай сталіцы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў