Літоўскія археолагі мяркуюць, што знайшлі на гары Гедымінаса астанкі ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага

video

Падчас работ па ўладкаванню пляцоўкі на гары Гедымінаса ў Вільні археолагі знайшлі астанкі чатырох чалавек. Ёсць здагадка, што гэта могуць быць парэшткі ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў. Фота delfi.lt

Падчас уладкавання пляцоўкі на гары Гедымінаса ў Вільні археолагі знайшлі астанкі чатырох чалавек. Ёсць здагадка, што гэта могуць быць парэшткі ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў.

Пра гэтае ў прэс-рэлізе паведаміў старэйшы навуковы супрацоўнік Аддзелу сярэдніх вякоў і Новага часу Нацыянальнага музею Літвы, археолаг Арунас Калею.

«У першым пахаванні мы знайшлі парэшткі аднаго чалавека, а іншае пахаванне – групавое, у ім выяўленыя парэшткі трох чалавек», – сцвярджае археолаг.

Паводле спадара Калею, людзі былі пахаваныя са звязанымі за спіной рукамі, без трунаў і засыпаныя вапнаю.

Побач з парэшткамі аднаго з пахаваных знойдзены сярэбраны медальён, які быў выраблены ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэтая знаходка дазваляе археолагам вылучыць гіпотэзу, што пахаванні зробленыя не раней другой паловы XIX стагоддзя. Архіўныя дакументы паказваюць, што гэтыя рэшткі ўжо былі выяўленыя ў 1915–1916 гадах.

Археолагамі зробленая перадумова, што гэта могуць быць парэшткі ўдзельнікаў паўстання супраць царскіх уладаў Расеі 1863–1864 гадоў, пакараных у Вільні, на Лукішкскай плошчы.

У 1863–1864 гадах на Лукішкскай плошчы былі пакараны праз павешанне або расстраляны 21 удзельнік паўстання, у тым ліку і лідары паўстанцаў – Жыгімонт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі.

Глядзіце таксама:

ВД, паводле delfi.lt

 

Глядзі таксама
Каментары