Літоўскі мільянер арганізуе вытворчасць мяса індычкі ў Клімавіцкім раёне


Літоўскі бізнесовец Відмантас Кучынскас абяцае, што ў рамках реалізацыі праекту будзе створана каля 100 працоўных месцаў, мінімальны аб’ём інвестыцыяў складзе каля 50 млн беларускіх рублёў.

Дагавор аб арганізацыі ў Клімавіцкім раёне вытворчасці мяса індычкі 15 студзеня ў Магілёве падпісалі літоўскі прадпрымальнік і кіраўніцтва вобласці.

Старшыня праўлення групы кампаніяў ARVI (Літва) Відмантас Кучынскасам абяцае ў 2018 годзе арганізаваць у Клімавіцкім раёне вытворчасць мяса індычкі поўнага цыклу, пачынаючы ад вырошчвання птушкі да паглыбленай перапрацоўкі мяса.

Першапачаткова яго магутнасць складзе да 10 тыс. т прадукцыі ў год з перспектывай павелічэння да 15 тыс. т. Комплекс будзе ўяўляць сабой каля 30 ферм па гадоўлі і адкорму індычкі, а таксама мясакамбінат. Праект будзе рэалізоўваць зарэгістраваная ў Клімавічах юрыдычная асоба ТАА «Клімарві».

У сакавіку ўжо плануецца пачаць будаўнічыя работы. Пры гэтым уся інжынерная інфраструктура пад новую вытворчасць будзе створана за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.

Год таму Кучынскас адкрыў аналагічны комплекс у Лідскім раёне.

Група кампаніяў ARVI абʼядноўвае больш за 20 прадпрыемстваў у Літве, Латвіі, Расеі, Румыніі і іншых краінах. Видмантас Кучынскасам зʼяўляецца адным з самых багатых людзей Літвы.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў