Літоўскі еўрадэпутат: БелАЭС згадваецца ў кожнай рэзалюцыі Еўрапарламенту

video

Еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічюс паведаміў «Белсату», што неўзабаве ў Астравец можа прыехаць адмысловая група прадстаўнікоў Еўрапейскага парламенту.

«У кожнай рэзалюцыі Еўрапарламенту згадваецца будаўніцтва Астравецкай АЭС. Але спадару Лукашэнку ўдалося схаваць гэтае пытанне ад еўрапейскіх палітыкаў», – кажа еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічюс.

Паводле ініцыятара стварэння адмысловай нефармальнай групы па БелАЭС у Еўрапарламенце, якую ўзначальвае прадстаўніца «зялёных» з Нямеччыны Рэбэка Хармс, у бліжэйшай будучыні плануецца візіт членаў гэтай групы ў Астравец.

«Мы бачым шэраг недахопаў у будаўніцтве АЭС. Спадзяюся, што Беларусь разумее важнасць адказнага дыялогу з краінамі суседзямі ды ЕЗ», – заявіў Аўштравічюс.

У размове з карэспандэнтам «Белсату» еўрадэпутат адзначыў, што будаўніцтва БелАЭС не ў трэндзе энергетычнай палітыкі Еўропы.

«У Еўропе адыходзяць ад ядравай энергетыкі. Беларусь ідзе ў адваротным кірунку. Мне цяжка зразумець чаму так адбываецца. Ці ёсць у гэтым нейкая стратэгія?», – задаецца пытаннем Пятрас Аўштравічюс.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары