У ноч на суботу ў Кейданскім раёне Літвы бацька кінуў дваіх дзяцей у калодзеж. Дзеці патанулі.
Гэтай ноччу ў адной з вёсак у цэнтральнай Літве бацька кінуў дваіх сваіх дзяцей у калодзеж. Ратаўнікі спусціліся туды і вылавілі два трупы: хлопчыка 2014 г. н. і дзяўчынку 2015 г. н.
Падазраваны, 35-гадовы дрывасек Аўрэліус Б., затрыманы. Паліцыя вядзе следства. Ужо вядома, што мужчына быў цвярозы; мяркуецца, што ён мае праблемы з псіхікай.
Паводле ўладаў, у Аўрэліуса засталося яшчэ двое непаўнагадовых дзяцей, яго сямʼя была ў «зоне сацыяльнай рызыкі».
ДД, belsat.eu