Літоўскія малочнікі шукаюць ратунку ад эмбарга ў Беларусі


Ужо месяц, як з поўначы ў Беларусь плывуць малочныя рэкі. Польскае малако таксама не абмінае нашу краіну.

Літоўскія малочнікі пачалі экспартаваць сваю прадукцыю ў Беларусь, паколькі Расея забараніла імпарт сельскагаспадарчых і харчовых прадуктаў. Пра гэта піша БелаПАН.

«Тысячы тонаў было вывезена за нейкія тры тыдні. Гэты працэс пачаўся ў сярэдзіне верасня», – распавёў газеце „Lietuvos zinios” віцэ-старшыня Літоўскай сельскагаспадарчай палаты Бронюс Маркаўскас.

Паводле Маркаўскаса, у Беларусі ідзе пошук партнёраў, якія могуць пастэрызаваць малако. Бронюс Маркаўскас лічыць, што рээкспарт у Расею можа стаць залатой жылай для Беларусі.

Нядаўна ж нямецкі тэлеканал „Deutsche Welle” паведамляў, што кожны дзень пяць цяжкавікоў з Беларусі прыязджаюць у Польшчу, каб набыць 100 тысячаў літраў малака. А Нарвегія за час дзеяння расейскага эмбарга павялічыла экспарт ласося ў Беларусь у 4 разы. Мяркуецца, што ўсе гэтыя тавары з Беларусі пастаўляюцца далей у Расею.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў