Літоўскі МЗС занепакоены выбарамі ў ЕГУ


У пятніцу на сустрэчы з прадстаўнікамі ЕГУ міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заклікаў універсітэт ажыццяўляць выбары празрыста і дэмакратычна.

У сустрэчы ўзялі ўдзел адміністрацыя ўстановы, старшыня Кіроўнай рады Даніэл Таршыс, старшыня конкурснай камісіі Дэн Дэвідсан, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці.

Міністр замежных спраў заклікаў прадстаўнікоў органаў ЕГУ аб’яднацца дзеля агульнае мэты і забяспечыць працяг дзейнасці ўніверсітэту, выкананне абавязкаў перад студэнтамі, беларускім грамадствам і міжнароднай донарскай супольнасцю.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Міністр падкрэсліў, што ЕГУ – гэта дэмакратычны праект. Гэта абавязвае ўніверсітэт ладзіць уласную палітыку празрыста і дэмакратычна. У дадзеным кантэксце асабліва важныя выбары рэктара.

Прэзідэнт Студэнцкага прадстаўніцтва Дзяніс Кучынскі выступіў на сустрэчы, а таксама перадаў адкрыты ліст міністру і старшыні Кіроўнай рады ЕГУ. Напярэдадні студэнцкае прадстаўніцтва запусціла збор подпісаў пад петыцыяй да Кіроўнай рады.

«У міністэрстве занепакоеныя сітуацыяй у ЕГУ, кажа Дзяніс Кучынскі, «Міністр выказаўся пазітыўна датычна нашых прапаноў зрабіць працэс выбараў больш празрыстым, улучыць у яго прадстаўнікоў студэнтаў і выкладчыкаў«.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Лінас Лінкявічус падтрымаў ініцыятыву студэнтаў і выпускнікоў ВНУ арганізаваць шырокія дыскусіі аб умацаванні і будучыні ўніверсітэта.

Падпісанты дабіваюцца ўключэння свайго прадстаўніка ў працэс выбару рэктара з правам голасу. Ініцыятары таксама прапануюць не адхіляцца ад канцэпцыі змяшанага беларускага і заходняга кіраўніцтва ды жадаюць бачыць кіроўную структуру ўстановы больш празрыстаю.

За тыдзень петыцыю падпісала 250 студэнтаў і 110 выпускнікоў. Збор подпісаў працягваецца.

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, які ў 2005 годзе пераехаў з Менску ў Вільню, цяпер адбываюцца выбары рэктара ўстановы. Адбор ладзіць конкурсная камісія – замежныя эксперты з Кіроўнай рады ЕГУ. Тройкай лідараў называюць выконваючага абавязкі рэктара праф. Дэйвіда Поліка, выкладчыцу ўніверсітэту праф. Таццяну Шчытцову і беларускага палітыка Аляксандра Мілінкевіча. За хадою выбараў з кастрычніка пільна сочыць грамадскасць. Як прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, гэтак і акадэмічнай супольнасці выказвалі незадаволенасць закрытасцю працэсу адбору.

Настасся Яўмен, belsat.eu

Стужка навінаў