Літоўцы выпусцілі кіраўніка менскага Следчага камітэту


Віленская пракуратура прыпыніла расследаванне па справе кантрабанды патронаў, якія сёлета знайшлі ў машыне высокапастаўленага беларускага сілавіка.

Дзмітрый Канаплянік (старшыня менскага ўпраўлення Следчага камітэту, палкоўнік юстыцыі) быў сёлета затрыманы разам з жонкай на літоўска-беларускай мяжы. Падчас вобшуку яго машыны, літоўскія памежнікі знайшлі каробку патронаў маркі «Luger».

Высокапастаўлены чыноўнік трапіў пад арышт і толькі зараз віленская пракуратура вырашыла прыпыніць расследаванне па справе кантрабанды боепрыпасаў. Прызначаная пракуратурай мера стрымання – канфіскацыя дакументаў.

Палкоўнік Канаплянік адмаўляецца каментаваць акалічнасці свайго арышту, спасылаючыся на наяўнасць падрабязнай інфармацыі на старонцы Следчага камітэту, дзе паведамляецца, што палкоўнік ужо прыступіў да выканання сваіх абавязкаў.

Раней у прэс-рэлізе Следчага камітэту выказвалася меркаванне, што Дзмітрый Канаплянік стаў ахвярай помсты за сваю прафесійную дзейнасць. А скурпулёзны дагляд яго машыны Следчы камітэт патлумачыў г. зв. наводкай, якую атрымалі літоўскія памежнікі ад нядобразычліўцаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў