Літоўцаў навучаць ратавацца ад бамбёжак


Мінабароны даручыла праверыць стан бамбасховішчаў

Літоўскія ведамствы, якія адказваюць за грамадзянскую бяспеку, ацэняць магчымасці забеспячэння бяспекі грамадзянаў у выпадку агрэсіі.

«Мы аддалі загад, каб адказныя за грамадзянскую абарону ведамствы, падрыхтавалі і паглядзелі, што мы маем і якія ёсць магчымасці для забеспячэння бяспекі ў выпадку агрэсіі», – заявіў міністр абароны Літвы Юозас Олякас.

Па словах міністра, зараз ідзе праца над тым, каб навучыць літоўцаў ратавацца ад бамбёжак.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў