Літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца ўзнагародзілі Шчура, Бахарэвіча і Адамовіча

video

https://www.youtube.com/watch?v=Twci1X38V5U&feature=youtu.be

Абвясцілі пераможцаў прэміі Ежы Гедройца.

Прэмію заснавалі ў 2011 годзе пры ўдзеле польскай Амбасады ў Беларусі, Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Польскага Інстытуту ў Менску і Беларускага ПЭН-цэнтру. Яе прысуджаюць за найлепшую кнігу прозы, выдадзенаю на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».

Прэмія была названая ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай.

У мінулым годзе найлепшымі кнігамі сталі:

  • «Час збіраць косці» Віктара Казько
  • «Настальгія» Сяргея Абламейкі
  • «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча

У гэтым годзе 3-е месца заняў Анрэй Адамовіч («Таўсьціла і лешч»), 2-е Альгерд Бахарэвіч («Белая муха, забойца мужчын»), 1-е месца і чэк на 5000 еўраў Макс Шчур («Завяршыць гештальт»).

«Завяршыць гештальт» – дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу – як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.

14646604_1200952013324649_1168896064_o

Прадстаўнік выдавецтва Андрэй Янушкевіч.

Спіс намінаваных кніг на сёлетнюю прэмію.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары