Лісты гледачоў: падаткавікі ходзяць па хатах па 7 асобаў


ілюстацыйнае фота

Belsat.eu стала вядома пра тое, што падаткавікі Мазыру ходзяць па дамах і кватэрах «дармаедаў», што не заплацілі падатак на сацыяльнае ўтрыманства. Чыноўнікі таксама прымушаюць хадзіць па хатах мясцовых настаўнікаў.

Першы ліст прыйшоў у асабістыя паведамленні ў ok.ru. Наш глядач піша:

«Падаткавікі ўжо па кватэрах ходзяць, па сем чалавек. Сёння прыходзілі да мяне. […] страшна, што будзе».

Інфармацыю сцвердзілі іншыя мазырчукі ў гэтай жа сацыяльнай сетцы:

«Да маёй свякрові прыходзілі месяц назад, сын не працуе, […] аглядалі маёмасць, свякроў абурылася наконт вопісу маёмасці, ушлі, але сказалі, што прыйдуць з рашэннем камісіі».

Таксама мы атрымалі паведамленне ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Глядач піша, што на тэрміновым сходзе па загаду намесніка старшыні райвыканкаму Галюка Фелікса Фёдаравіча вызвалі на тэрміновы сход мясцовых настаўнікаў.

«У выніку іх [настаўнікаў – рэд.] прымусілі хадзіць па »дармаедах« і распытваць, чаму яны не заплацілі падатак», – піша жыхар Мазыру.

Агулам па краіне «лісты шчасця» па розных сведчаннях атрымалі каля 470 тысячаў грамадзян. Сярод іх – маці ў «дэкрэтным адпачынку», студэнты, працоўныя мігранты, пенсіянеры і нават нябожчыкі. Аплацілі падатак усяго каля 50 тысячаў чалавек.

90 % «дармаедаў» нічога не сплацілі



У мінулыя выходныя акцыі супраць антыканстытуцыйнага закону прайшлі ў Бабруйску, Баранавічах, Берасці і Віцебску:

Наступныя акцыі супраць дэкрэту № 3 плануюцца 15 і 25 сакавіка.

XX, belsat.eu

Стужка навінаў