Ліст да Сі Цзінь Піна з заклікам сысці ў адстаўку прывёў да 20 арыштаў


У ананімным лісце лідара Кітаю абвінавацілі ў канцэнтрацыі ўсёй улады ў сваіх руках і абмежаванні вольнасці слова.

Ліст быў апублікаваны ў сакавіку на сайце Wujie News, які, мяркуецца, кантралюецца кітайскімі ўладамі.

Яго хутка выділалі, але копію ліста можна знайсці ў інтэрнэце.

«Дарагі таварыш, Сі Цзінь Пін, мы зʼяўляемся вернымі сябрамі Камуністычнай партыі. Мы пішам гэты ліст, каб папрасіць вас сыйсці з усіх пасадаў у партыі і ў кіраўніцтве краіны», – гаворыцца ў звароце.

З публікацыяй ліста звязваюць затрыманне вядомага кітайскага калумніста Цзя Цзя. Паводле яго сяброў, ён толькі патэлефанаваў галоўнаму рэдактару Wujie, каб больш даведацца пра ліст, які пабачыў на старонцы.

Ананімны супрацоўнік Wujie пацвердзіў затрыманне яшчэ 16 асобаў. Сярод іх – шэсць супрацоўнікаў сайту, у тым ліку адзін з кіраўнікоў і рэдактараў, а таксама 10 чалавек, працуючых на звязаную з сайтам тэхналагічную кампанію.

А вядомы кітайсці дысідэнт, які жыве ў ЗША, распавёў BBC аб затрыманні ў сувязі з лістом траіх членаў ягонай сямʼі.

НМ, belsat.eu, паводле BBC

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары