Ліпковіч: Сваймі заявамі пра габрэяў Лукашэнка спрабуе ўпісацца ў расейскі антысеміцкі трэнд


Новае выданне «Людскі справаў» запрашае гледачоў на шпацыр па габрэйскіх месцах Пінску, распавядае пра антысемітызм у Беларусі і пытаецца менчукоў пра іх стаўленне да габрэяў.

Да Другой сусветнай вайны з 35 тысячаў жыхароў Пінску 28 тысячаў былі габрэямі. У гарадскім раёне Карлін жылі найбольш заможныя габрэі. Фактычна што ні дом – то сусветнае імя. А Карлін-Столінская хасідская грамада дагэтуль лічыцца самай уплывовай супольнасцю хасідаў у ЗША.

У сучасным Пінску журналіст «Белсату» Алесь Залеўскі не заўважыў антысемітызму. Але заўважыў страх гаварыць пра гэтую з’яву амаль ува ўсіх, з кім спаткаўся ў горадзе на Палессі.

Ці існуе ў Беларусі праблема антысемітызму? На гэтае пытанне адказваюць госці «Людскіх справаў» – пісьменнік і блогер Яўген Ліпковіч ды аглядальнік радыё «Свабода» Віталь Цыганкоў.

«Нядаўнія заявы Лукашэнкі пра габрэяў у пасланні народу – спробы ўпісацца ў антысеміцкі трэнд, які існуе ў Расеі. Яму ніяк не ўдаецца атрымаць грошы з Расеі, і такія заявы яму дапамагаюць», – заўважае Яўген Ліпковіч.

Каб даведацца, чаму Аляксандр Лукашэнка працягвае граць на гэтай тэме, глядзіце запіс размовы вышэй.

Стужка навінаў