«Linkin Park» разлічвае ў Беларусі на 5 грымёрак і на менчука, які дапаможа кухару гурта


Ужо зусім хутка знакаміты амерыканскі гурт выступіць у «Менск-Арэне».

У беларускую сталіцу музыкі прывязуць свайго кухара. Удзельнікі гурту «Linkin Park» складаюць свой рацыён выключна з арганічных прадуктаў. Згодна з асобным пунктам у райдары, амерыканцы запрасілі асобу, што ведае гастранамічны Менск (месцы з азіяцкаю садавіною, фермерскаю гароднінаю ды экзатычнымі прыправамі).

Яшчэ ў райдары прапісаныя і цэлых 5 грымёрак! У іх будуць пакой для інтэрв’ю, гардэробная, сталовая, пакой «цішыні», пакой для грыму і для пераапранання.

Такая ўвага да дробязяў не дзіўная: «Linkin Park» рыхтуе сапраўднае шоу ў Менску, якога ў Беларусі чакаюць – пра гэта гаворыць хуткасць, з якой разыходзяцца квіткі. Дарэчы, арганізатары пайшлі на пэўныя саступкі для прыхільнікаў каманды: квіткі на сектары арэны за 2,2 млн рублёў дазволяць не толькі сядзець, але і патанчыць на танцполе.

Канцэрт адбудзецца 27 жніўня а 20:00 у «Менск-Арэне».

Даведацца наконт квіткоў можна праз тэлефоны +375-29-716-11-77, 106-00-04.

Стужка навінаў