«Лінія Сталіна-2» пад Горадняй: дзе праўда, а дзе бутафорыя?


У адрозненні ад «Лініі Сталіна» на «Лініі Карбышава» баі былі, але сапраўдныя ўмацаванні трэба шукаць зусім у іншым месцы.

На фота Дзмітрый Міхайлавіч Карбышаў – генерал-лейтэнант інжынерных войскаў, доктар вайсковых навук, прафесар[/vc_column_text][vc_single_image image=”183029″ img_size=”large”][vc_column_text]Гарадзенскія ўлады ўжо аб’явілі пра пампезнае адкрыццё «Лініі Карбышава» каля Кургана славы на ўскрайку гораду на 9 траўня. Лінія акопаў ды ўмацаванняў з тэхнікай мае стаць элементам вялікага музейнага комплексу з некалькіх экспазіцыяў, які мае канчаткова з’явіцца ля кургану да 2020 году.

Зараз на «лініі» жаўнеры тэрміновай службы наводзяць апошні марафет, бо 9-га тут мае адбыцца інсцэніроўка бою. Ва ўмацаваных дошкамі і каменнем акопах стаяць дзве гарматы і адзін танк. Па планах арганізатараў, тут жа мае з’явіцца яшчэ і «Кацюша».

Гарматы і БМП – зробленыя пасля вайны…

Разам з тым, наколькі аўтэнтычнай можна лічыць такую лінію ўмацаванняў? Пачнем з таго, што як гарматы, так і БМП (баявая машына пяхоты) да ІІ Сусветнай вайны не маюць аніякага стасунку і, калі дзе маглі выкарыстоўвацца, то найхутчэй у Афганістане…[/vc_column_text][vc_single_image image=”183017″ img_size=”large”][vc_column_text]«Тое, што мы бачым, гэта наўпрост прыклад умацаванай пазіцыі мотастралковага ўзводу, – тлумачыць вайсковы гісторык Зміцер Люцік, – прычым абсалютна сучаснага. Да 68 УР’у («укреп-район») гэта ніяк не клеіцца. То бок жаўнеры з пантоннага палку наўпрост будуюць сучасныя фартыфікацыі…».

Сама назва «Лінія Карбышава», са словаў Люціка, таксама 100-адсоткавы новатвор. Усе ўмацаванні на Гарадзеншчыне, якія ў 1940-41-х гадах праектаваў генерал і таленавіты фартыфікатар Зміцер Карбышаў, уваходзілі ў вялікую «Лінію Молатава», якая мела абараняць СССР на новых межах, здабытых у выніку пагаднення «Молатаў-Рыбентроп» – гэта і Заходняя Беларусь, і Заходняя Украіна, і Прыбалтыка.[/vc_column_text][vc_column_text]

Сапраўдныя доты выкарыстоўваюцца як сметніцы і прыбіральні

Сапраўдныя ж умацаванні, якія ў 1941-м інспектаваў Карбышаў, знаходзяцца зусім у іншым баку, на поўнач ад гораду, у бок Аўгустаўскага каналу. Там праваруч і леваруч ад дарогі будуць наўпрост у полі раскіданыя шэрыя бетонныя «скрыні» – сапраўдныя карбышаўскія доты, якія трымалі абарону ў 41-м.[/vc_column_text][vc_single_image image=”182997″ img_size=”large”][vc_single_image image=”183021″ img_size=”large”][vc_single_image image=”183025″ img_size=”large”][vc_single_image image=”183001″ img_size=”large”][vc_single_image image=”183005″ img_size=”large”][vc_single_image image=”183009″ img_size=”large”][vc_single_image image=”183013″ img_size=”large”][vc_column_text]На большасці з іх зараз ёсць шыльды, маўляў, гэта «спадчына», якая «ахоўваецца законам». Але разам з тым, да дотаў пасярод поля няма аніякіх дарожак. Унутр можа зайсці кожны, таму ўсярэдзіне поўна бітага шкла, некаторыя доты наўпрост ператвораныя ў «прыдарожныя прыбіральні»…

Дагэтуль гісторыкамі даследаваныя не ўсе фарты, якія знаходзяцца ў лясах паблізу канала. Некаторыя з іх мелі некалькі падземных паверхаў і, калі праціўнік, падступаў зусім блізка, жаўнеры наўпрост сыходзілі ўніз, дзе, зазвычай, і заставаліся назаўжды… Такім чынам дагэтуль стаіць пытанне нават не пра аднаўленне, а пра банальнае вывучэнне дотаў і ўмацаванняў 68-га УР’у, пошук парэштак іх абаронцаў.

Адзіны музей Карбышава – зачынены

«Калі ўсё гэта разлічана на турыстаў, дык ці не лепш вазіць іх на сапраўдныя ўмацаванні, якія знаходзяцца блізка ад гораду? – працягвае Люцік, – Калі гэта акт памяці – тым больш – давайце давядзем да ладу рэальныя доты, дзе праходзілі баі і гінулі людзі. Людзі ж хочуць чагосьці сапраўднага!».

Яшчэ адным трагікамічным акцэнтам у святле гісторыі «Лініі Карбышава» стала вестка пра …закрыццё адзінага музею Карбышава ў 15-й школе Горадні. Музей там месціўся ад савецкіх часоў і спыніў сваё існаванне літаральна два гады таму.

Але ўсе гэтыя моманты, відаць, мала хвалююць сп. Анатоля Нікіціна, вайскоўца-адстаўніка і старшыню Гарсавету, якому і належыць ідэя з «бутафорскай» лініяй сучасных умацаванняў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў