Ліга чэмпіёнаў. БАТЭ згуляе з фінскім клубам СЯК


Супернікам барысаўчанцаў у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў стане чэмпіён Фінляндыі з гораду Сейняёкі клуб «СЯК». Лёсаванне галоўнага еўракубкавага турніру прайшло ў швейцарскім Ньёне.

Першы матч пройдзе 12/13 ліпеня ў Барысаве, гульня ў адказ – 19/20 у Фінляндыі.

Менскае «Дынама» сустрэнецца з юрмальскім «Спартаком», салігорскі «Шахцёр» – з «Рунавікам» з Фарэрскіх выспаў.

Матчы першага кваліфікацыйнага раўнду адбудуцца 30 чэрвеня і 7 ліпеня.

«Тарпеда-БелАЗ» згуляе з пераможцам пары «Дэбрэцэн» – «Ла Фʼёрыта». Матчы пройдуць 14 і 21 ліпеня.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў