«LifeNews»: у арганізацыі брусельскіх тэрактаў бралі ўдзел беларусы (+ каментар КДБ)


Расейскі прапагандысцкі тэлеканал паведамляе пра меркаваных баевікоў – беларускіх братоў Івана і Аляксея Доўбашаў, а таксама Марата Юнусава, якога таксама называюць іхным «суайчыннікам».

Паводле «LifeNews», расейскія спецслужбы папярэджвалі Бельгію аб падрыхтоўцы атакі трыма баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

Новая інфармацыя: Беларусы, якіх запісалі ў «брусельскія смяротнікі», зняпраўдзілі сваю датычнасць да тэрактаў

«Вядома, што 27-гадовы Аляксей Доўбаш першы прыняў іслам і пачаў размаўляць з радыкаламі. Пад уплывам старэйшага брата радыкальнымі плынямі пачаў цікавіцца і яго малодшы брат – 23-гадовы Іван», – адзначае крыніца «LifeNews».

Прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын паведаміў, што браты ісламісты вядомыя КДБ, іхная асабовасць правяраецца.

Дзмітрый Пабярэжны таксама пацвердзіў, што браты – ураджэнцы Беларусі, аднак невядома, ці знаходзяцца дадзеныя асобы на тэрыторыі Беларусі.

Паводле сілавікоў, браты далучыліся да атраду тэрарыстаў у Сірыі і пасля праходжання баявой падрыхтоўкі напрыканцы лютага выехалі ў Бельгію.

Інфармацыю пакуль падае толькі выданне «LifeNews», афіцыйных каментароў з боку Расеі ці Бельгіі няма.

 

Чатыры выбухі сёння прагрымелі ў Бруселі. Першыя два а 8:20 паводле мясцовага часу здарыліся ў аэрапорце, яшчэ два пазней ў метро. У выніку тэрактаў загінулі па меншай меры 27 асобаў, пацярпелых нашмат больш. Беларускі МЗС пакуль не паведамляў пра параненых беларусаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў