Лідзія Ярмошына: Выбары як жыццё, ведаем, чым яно скончыцца


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі патлумачыла, чаму трэба праводзіць выбары, нават нягледзячы на прадказальны вынік і ацаніла шанцы кандыдатак-жанчын у прэзідэнцкай гонцы.

«Ведаеце, я ўвогуле не магу падумаць, што выбары можна адмяніць. Я юрыст, я выдатна ведаю, што законы павінны выконвацца… Якім бы прадказальным ні было наша жыццё (а ўсе мы ведаем, чым яно закончыцца), мы ж усё адно жывем. Так і выбары», – заявіла Лідзія Ярмошына 14 траўня на паседжанні ЦВК.

Лідзія Ярмошына не выключае, што наступным прэзідэнтам Беларусі можа стаць жанчына.

Журналісты запыталіся, як гэтыя словы спалучаюцца з выказваннем Ярмошынай пра тое, што жанчына павінна не ўдзельнічаць у палітычным працэсе, а варыць боршч. На што старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі адказала:

«Ну, боршч можна варыць увечары. Напрыклад, як гэта раблю я».

НМ, паводле «Еўрарадыё», «Радыё Свабода»

Глядзі таксама
Каментары