Лідзія Ярмошына: выбарчая камісія нічога не фальсіфікуе, а толькі складае лікі

video

Старшыня Цэнтрвыбаркаму распавяла журналістам пра новаўвядзенні на выбарах-2105.

«Сёлета мы запускаем новы праект – мы віншуем кожнага маладога выбарца, таго, хто галасуе ўпершыню. Усе віншаванні падпісаны мною. Гэта будзе неафіцыйным падарункам».

«Таксама мы запусцілі праект для невідушчых людзей. У іх з’явілася магчымасць самастойна прагаласаваць. Мы забяспечылі ўсе выбарчыя камісіі неабходнымі матэрыяламі, якія выкананыя шрыфтам брайля, каб яны маглі прачытаць усё пра кандыдата».

«Што мне не спадабалася ў прамежкавым дакладзе АБСЕ, дык гэта іх спасылка на ананімныя крыніцы. Я лічу, што назіральнік мае права ўпісваць у справаздачу толькі тое, што пабачыў сваймі вачамі. Калі такія справаздачы ўтрымліваюць агульныя фразы «нам сказалі, нам казалі», гэта недапушчальна. Гэта абвінавачвае, але не дае магчымасці апраўдацца, бо мы не ведаем, як гэта даказаць».

«Я не баюся нізкай яўкі, у нас ніколі не бывае нізкай яўкі на выбарах прэзідэнта. Не думаю, што другі тур магчымы, у сілу таго, што ёсць занадта вялікая перавага аднаго кандыдата».

«Выбарчая Камісія нічога не фальсіфікавала і фальсіфікаваць не можа. Мы не больш не менш – аб’ядноўваем сем лічбаў, якія паступаюць з шасці вобласцяў і Менску».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары